Беларускія будаўнікі згубілі $60 млн на дэвальвацыі расійскага рубля

Будаўнічая галіна Беларусі згубіла 60 мільёнаў долараў на дэвальвацыі расійскага рубля. Пра гэта заявіў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Сідараў у часе выніковай калегіі ведамства.

Паводле яго словаў, на расійскі рынак прыпадае 78% беларускага экспарту будаўнічых матэрыялаў. А паколькі ў Расіі здарыўся эканамічны абвал, беларускія экспарцёры не выканалі прагнозныя паказнікі сваёй знешнеэканамічнай дзейнасці.

Апроч таго, айчынная прадукцыя стала занадта дарагой. Гэта адбываецца ў тым ліку з-за росту коштаў на энерганосьбіты, якія Беларусь аплочвае ў доларах. Канкурэнты ў Расіі маюць істотную перавагу, бо плацяць у расійскіх рублях, таму сабекошт іх тавараў ніжэйшы, паведамляе БЕЛТА.

Эканамічны крызіс у Расіі ўдарыў не толькі па будаўнічай галіне — істотныя страты панеслі і беларускія вытворцы мясапрадуктаў. Са жніўня па снежань наша краіна недаатрымала каля 100 мільёнаў долараў праз абмежавальныя захады, якія Расія ўвяла ў дачыненні беларускіх харчовых тавараў. Да таго ж вялізныя страты беларусы панеслі ад рэзкай дэвальвацыі расійскага рубля — гэта болей за 200 мільёнаў долараў.

Беларускія вытворцы мяса згубілі $100 млн ад расійскіх абмежаванняў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі