Беларускія біятланісты сёння паўдзельнічаюць у спрынце
![Беларускія біятланісты сёння паўдзельнічаюць у спрынце](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1335149441ria715.jpg.webp?itok=xbZXEvKw)
Беларускія біятланісты сёння паўдзельнічаюць у спрынце. Гонка пачнецца ў Нове-Места ў Чэхіі, дзе праходзіць трэці этап Кубка свету, у 19.30 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".
У мужчынскім спрынце нашу краіну прадставяць Уладзімір Чапелін, Раман Елятноў, Максім Верабей і Аляксандр Дарожка.
Жаночая спрынтарская гонка пройдзе ў той жа час у пятніцу, 16 снежня.