Беларускія біятланісты няўдала стартавалі на Кубку свету ў Фінляндыі

Беларускія біятланісткі фінішыравалі па-за трыццаткай мацнейшых у першай гонцы сезона ў рамках Кубку свету.  У фінскім Канціалахці ў гонцы на 15 кіламетраў сярод беларусак найлепш выступіла Вольга Кудрашова, якая завяршыла дыстанцыю 37-й. Надзея Скардзіна заняла 41 месца, Людзміла Ананька – 49-е, Вольга Назарава – 77-е, Людміла Калінчык – 78-е месца.

Першай на гэтай дыстанцыі была немка Марціна Глагаў, яна не зрабіла ніводнага промаху. 

Таксама няўдала выступілі і беларускія біятланісты. У індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў лепшым з беларусаў стаў Аляксандр Сыман. Ён зарабіў 2 штрафныя хвіліны і фінішыраваў 44-м.

У Сяргея Новікава 47-я пазіцыя, у Сяргея Дашкевіча – 76-я, у Рустама Валіуліна – 96-я (агулам стартавала 120 спартоўцаў). А выйграў гонку француз Венсан Дэфран.  

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі