Вы тут

Беларускія біятланісткі няўдала выступілі ў эстафеце ў Рупольдынгу

twitter.com/ibu_wc

Беларускія біятланісткі няўдала выступілі ў эстафеце на пятым этапе Кубка свету ў Рупольдынгу. Дзінара Алімбекава пабегла на першым этапе і скончыла яго 20-й. Пасля гэтага змагацца за высокія месцы беларускі ўжо не маглі. Ірына Крыўко вывела нашу каманду на 15-е месца, у Ганны Сола быў штрафны круг і яна перадала эстафету 16-й. Алена Кручынкіна, нягледзячы на праблемы са стральбой, паказала добрую хуткасць на лыжні і вывела беларускую зборную на 12-е месца сярод 23 удзельніц.

Эстафету 4 па 6 кіламетраў выйграла зборная Нарвегіі, на другім месцы — Францыя, на трэцім — Швейцарыя. У кітаянак, якіх трэніруе Дар'я Домрачава, 9-е месца. Беларускі адсталі ад пераможцаў на 3 хвіліны 13,9 секунды. Акрамя штрафнога круга, у нашых біятланістак 13 дадатковых патронаў.

Этап Кубка свету скончыцца эстафетай у мужчын 18 студзеня, а таксама гонкамі пераследу ў мужчын і жанчын, якія пройдуць 19 студзеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.