Беларускім чэмпіёнам і прызёрам Алімпіяды ў Пекіне ўручылі ключы ад кватэр

Беларускім спартсменам — чэмпіёнам і прызёрам летніх Алімпіяды ў Пекіне ўручылі ключы ад бясплатных кватэр. Цырымонія з удзелам кіраўнікоў Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнага алімпійскага камітэта прайшла ў пятніцу ў мінскай штаб-кватэры НАК.
Залатыя медалісты атрымалі трохпакаёвыя кватэры, срэбныя — 2-х, а аднапакаёўкі дасталіся бронзавым прызёрам.

Усяго выдзелена 16 кватэр, яшчэ дзве застаюцца ў рэзерве для кідальнікаў молата Івана Ціхана і Вадзіма Дзевятоўскага, якія цяпер аспрэчваюць рашэнне аб дыскваліфікацыі за ўжыванне допінгу ў Спартыўным арбітражным судзе ў Лазане.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі