Беларускіх лекараў падазраюць у прадажнасці замежным фармкампаніям?

Ад пачатку года на гутаркі ў пракуратуру былі выкліканыя больш за 150 дактароў. Як піша "Народная Воля", сярод іх вядомыя кардыёлагі, анколагі, трансплантолагі.



Паводле некаторых звестак, нагодай для такіх гутарак стала расследаванне Еўрапейскага антыманапольнага камітэта. Чатыром фармакалагічным кампаніям было вынесена папярэджанне за тое, што ў сваёй дзейнасці на тэрыторыі Беларусі яны выкарыстоўваюць несумленныя метады, працуюць па карупцыйных схемах. Кампаніі, нібыта, падкуплялі медчыноўнікаў, каб паўплываць на рашэнне пра дзяржзакупкі лекавых сродкаў.



Формай подкупу быў удзел чыноўнікаў у разнастайных міжнародных форумах і навуковых канферэнцыях. Там нашых спецыялістаў селяць у дарагія гатэлі, ладзяць ім экскурсіі ды іншыя культурныя мерапрыемствы. У выніку такога "супрацоўніцтва» ў 2012-м на закуп імпартных лекавых прэпаратаў у дзяржаўнай ахове здароўя было вылучана амаль на 3 мільёны долараў больш, чым у 2011 годзе.



Паводле неафіцыйнай інфармацыі, кампаніям пагражаюць буйныя грашовыя штрафы, некаторым фірмам давялося нават змяніць кіраўнікоў сваіх прадстаўніцтваў у Беларусі. Што да медыкаў, то іх "справай" занялася Генпракуратура краіны.



Фота — photoshop-plugins.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі