Беларускі выйгралі “золата” чэмпіянату свету, але не трапілі ў Пекін

Беларускія спартсменкі выйгралі “золата” чэмпінату свету па сучасным пацібор’і ў Берліне, але засталіся без алімпійскіх ліцэнзіяў.
Справа ў тым, што беларускі перамаглі ў камандным заліку, але ў асабістых заліках ніхто з іх не заваяваў медалёў. А толькі прызавыя месцы гарантавалі пуцёўкі на пекінскую Алімпіяду-2008.

Лепшай сярод беларускіх дзяўчат была Ганна Архіпенка, якая заняла 6-ю пазіцыю.

Барацьба за пуцёўкі на Алімпіяду працягнецца ў верасні ў фінале Кубку свету.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі