Беларускі студэнт завербаваны КДБ

Былы студэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарта, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Улад Міхайлаў, які навучаецца ў Польшчы па праграме Каліноўскага, заяўляе аб тым, што ён завербаваны Камітэтам дзяржбяспекі Беларусі. Інтэрв'ю з Міхайлавым апублікавана сёння ў польскай газеце "Tygodnik powszechny". Малады чалавек таксама прызнаецца ў тым, што ён перадаваў беларускім спецслужбам інфармацыю з-за мяжы.

Па словах Міхайлава, яму пагражалі адлічэннем з Гомельскага універсітэта, патрабуючы звесткі пра журналістаў беларускай службы радыё Свабода.

З Польшчы яму даводзілася дасылаць інфармацыю пра праграму імя Каліноўскага, а таксама пра студэнтаў — у тым ліку сына Аляксандра Мілінкевіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі