Беларускі рубель 16 снежня вырас адносна ўсіх асноўных валют

Беларускі рубель 16 снежня вырас адносна ўсіх асноўных валют

У пятніцу, 16 снежня, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс беларускай валюты вырас адносна ўсіх асноўных валют.

Курс долара ЗША панізіўся з 1,9749 да 1,9726 беларускага рубля, курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,0710 да 2,0599. Курс расійскага рубля працягвае зніжацца: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,1924 беларускага рубля (у чацвер — 3,2041).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,35%.

У чацвер, 15 снежня, як паведамляла Еўрарадыё, долар ЗША вырас з 1,9548 да 1,9749 беларускага рубля, еўра знізіўся з 2,0817 да 2,0710.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі