"Беларускі партызан" атрымаў прэмію Free Media Awards 2018

Увечары 2 кастрычніка ў Ерэване адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі Free Media Awards у галіне свабоды слова, піша kavkaz-uzel.eu.

Гэтую прэмію за дасягненні ў галіне незалежнай журналістыкі заснавалі два фонды, якія падтрымліваюць свабоду слова і прэсы — нарвежскі Fritt Ord і нямецкі Die Zeit-Stiftung Ebelin und Gerd Bucerius.

Сёлета лаўрэатамі прэміі сталі сайт "Беларускі партызан", пецярбургская інтэрнэт-газета "Фонтанка", медыя-платформа з Тбілісі "Чайхана". 

Намінаваныя на прэмію сёлета былі 33 СМІ з краін Паўднёвага Каўказа, Беларусі ды Расіі. 

Паведамляецца, што "Беларускі партызан" быў намінаваны Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Прэмію яму ўручылі за прафесійную, працяглую журналістыку з рэгіянальным фокусам. 

Еўрарадыё віншуе калег з узнагародай!