Беларускі парфумер стварыў духі ў гонар Пуціна

Беларускі парфумер стварыў духі ў гонар Пуціна

У Маскве прэзентавалі новыя духі, прысвечаныя Уладзіміру Пуціну. Парфума атрымала назву Leaders Number One, піша lenta.ru.

У стварэнні водару прымаў удзел беларускі парфумер Улад Ракуноў. Калекцыя выйшла абмежаваным тыражом у тысячу асобнікаў. Флакон аб'ёмам 100 мілілітраў каштуе каля 6000 расійскіх рублёў. Прадавацца гэтыя духі будуць да 20 студзеня.

Частку сродкаў ад продажу парфумы перададуць на дапамогу дзецям, якім патрабуецца тэрміновае лячэнне, і на навагоднія падарункі для дзіцячага дома.

Дарэчы, вытворцы нярэдка спрабуюць зарабіць на іміджы Пуціна. Так, у сярэдзіне лістапада італьянская фірма Caviar выпусціла абмежаваную калекцыю смартфона iPhone 6s — толькі 99 асобнікаў. У афармленні быў выкарыстаны барэльефны партрэт кіраўніка Расіі і надпіс на італьянскай мове Supremo Tre Volte ("Тройчы вялікі").

Фота: фэйсбук Улада Ракунова

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі