Беларускі капітан захопленага піратамі карабля выйшаў на сувязь

Беларус Сяргей Харлан, капітан рыбалоўнага судна, захопленага самалійскімі піратамі, у нядзелю выходзіў на сувязь. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў калінінградскай кампаніі “Заходняе марское агенцтва “Флот-кадры”, што займалася працаўладкаваннем маракоў на судна. Капітан пацвердзіў, што сапраўды быў паранены ў руку, але абверг інфармацыю пра тое, што яго змясцілі ў шпіталь горада Харадхер. Ён і яго каманда па-ранейшаму знаходзяцца на караблі. Сума выкупу пакуль не называецца. У агенцтве “Флот-кадры” адзначылі, што перамовы могуць зацягнуцца на доўга.

Флот-кадры: “Я ведаю толькі адзін выпадак, калі перамовы скончыліся за тры тыдні. Напрыклад, украінскае судна вяло перамовы паўгода”.

Нагадаем, рыбалоўнае судна тайландскай кампаніі захапілі 29 кастрычніка. З 27 маракоў 23 — грамадзяне Расіі, у тым ліку 41-гадовы капітан, выхадзец з Беларусі Сяргей Харлан.





Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі