Беларускі гандбаліст Сяргей Рутэнка прывёз у Мінск Кубак чэмпіёнаў

Беларускі гандбаліст Сяргей Рутэнка прывёз у Мінск Кубак чэмпіёнаў, які ён заваяваў сёлета ў складзе іспанскага клуба "Сьюдад Рэал".
Прэзентацыя трафея прайшла ў чацвер у мінскім офісе таварыства "Дынама", а 17 лістапада ён будзе выстаўлены ў Палацы спорту на матчы 1/16 фіналу Кубка ЕГФ паміж мінскім "Дынама" і французскім "Дзюнкеркам". Пасля кубак адправіцца назад у Іспанію.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі