"Прадаўцы страцілі ўсё": пажар знішчыў гандлёвы цэнтр у Варшаве

Пажар у варшаўскім ГЦ / Norbert Ofmański / East News

Пажар у варшаўскім ГЦ / Norbert Ofmański / East News

Пажар ахапіў буйны гандлёвы цэнтр "Марывильска 44" у Варшаве. Тут месцілася 1,4 тыс. крам і розных пунктаў абслугоўвання, піша польскае выданне Fakt. Паводле слоў пажарных, абрынулася канструкцыя даху. Пажар бліснуў сярод ночы, усе супрацоўнікі, якія знаходзіліся ў той час у цэнтры, былі эвакуяваны.

"Марывильска 44" — самы буйны гандлёвы цэнтр Варшавы, які ў тым ліку спецыялізаваўся на аптовым гандлі. Тут вялі свой бізнес у тым ліку шмат якія в'етнамскія прадпрыемцы. У Асацыяцыі в'етнамскіх прадпрыемцаў назвалі тое, што здарылася трагедыяй для сотняў прадаўнікоў і іх сем'яў.

— Шмат хто быў тут у момант пажару, яны сядзелі на траве і плакалі. У людзей там быў тавар, былі грошы, тут працавалі цэлыя сем'і, — кажа адзін з прадпрыемцаў.

Паводле слоў сведкаў, агонь з'явіўся адначасова ў некалькіх месцах. Увесь цэнтр загарэўся цягам хвілінаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі