Беларускі футбаліст Амельянчук перайшоў з "Растова" ў грозненскі "Церак"

Беларускі футбаліст Сяргей Амельянчук, які гуляе ў Расіі, змяніў клуб. Ён перайшоў з "Растова" ў грозненскі "Церак". У адрозненне ад "Растова", "Церак" выступае ў прэм'ер-лізе чэмпіянату Расіі.  Ужо заўтра Амельянчук мае магчымасць дэбютаваць у матчы за свой новы клуб. Цікава, што грозненская каманда сустрэнецца з "Масквой", вароты якой абараняюць два беларускіх галкіпера - Юрый Жаўноў і Антон Амельчанка.

БЕЛТА адзначае, што "Церак" займае 8-е месца ў турнірнай табліцы і адстае ад лідэра - казанскага "Рубіна" - на 11 ачкоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі