Беларуская крыптабіржа: як гэта працуе і якія рызыкі для кліентаў

Беларуская крыптабіржа: як гэта працуе і якія рызыкі для кліентаў

У Беларусі пачала дзейнічаць першая крыптабіржа. У Парку высокіх тэхналогій зарэгістравалі кампанію Currency.com (інвестары — VP Capital Віктара Пракапені і Larnabel Ventures Саіда Гуцэрыева). Пры дапамозе платформы можна будзе абменьваць звычайныя грошы на крыптавалюту і наадварот, і купляць і прадаваць такенізаваныя біржавыя актывы.

Беларуская крыптабіржа: як гэта працуе і якія рызыкі для кліентаў
Саід Гуцэрыеў і Віктар Пракапеня, фота: VP Capital

Беларускія эканамісты і юрысты ўжо выказалі шмат сумневаў наконт крыптабіржы і прэтэнзій да карыстальніцкага пагаднення Currency.com. Еўрарадыё разбіраецца ў нюансах працы Currency.com з дапамогай дырэктара крыптабіржы Віктара Пергамента і прадстаўніка "Альпары Еўразія" Яўгена Новіка.

Токены замест акцый

Праект выпускае звыш дзесяці тысяч такенізаваных біржавых актываў. Пазней будзе даступна больш за 150 відаў токенаў (гэта адзінка ўліку, замяняльнік каштоўных папер у віртуальным свеце). На беларускай крыптабіржы можна купіць як звычайныя крыптавалюты (напрыклад, біткоін), так і сек'юрыці-токены.

Беларуская крыптабіржа: як гэта працуе і якія рызыкі для кліентаў

Што такое сек’юрыці-токены, растлумачыў Віктар Пергамент:

Сек'юрыці-токены вельмі падобныя на акцыі або аблігацыі, бо ў гэты від токена закладзенае права патрабаваць пэўных дзеянняў ад асобы, якая выпусціла токен. Але паняцце токена шырэйшае, чым акцыя ці аблігацыя. Ён можа ўвасабляць і любыя іншыя цікавыя магчымасці. Напрыклад, права на атрыманне зніжкі, права на бясплатную каву ў кавярні, нейкія дадатковыя бонусы і падобнае. Токены адкрываюць вялікую колькасць магчымасцяў для маркетолагаў кампаній, дазваляюць зрабіць так, каб інтарэсы бізнесу і інтарэсы кліентаў бізнесу супадалі”.

Дырэктар крыптабіржы удакладняе, што сек'юрыці-токены трэба адрозніваць ад плацежных токенаў, такіх як біткоін ці эфірыум. У выпадку біткоіна і эфірыума няма асобы, якая б абяцала нейкім чынам гэты токен прыняць. Аплатныя токены вельмі складана ацаніць, у сувязі з чым іх кошты вельмі моцна змяняюцца. Сек'юрыці-токены, па яго словах, — значна больш зразумелыя інструменты і маюць валацільнасць, ніжэйшую за плацежныя токены.

Рэальныя акцыі купіць на крыптабіржы не атрымаецца

Рэальныя акцыі кампаній кліенты купляць не змогуць. На платформе яны змогуць купляць такенізаваныя актывы, кошт якіх вызначаецца рынкавым коштам адпаведных каштоўных папер, — гэта эканамічны эквівалент адпаведнай акцыі, але не сама акцыя.

Пергамент: “Наш партнёр capital.com будзе купляць акцыі, ф'ючэрсы або дэрывацівы (у залежнасці ад прылады) для currency.com, каб currency.com мог перадаць атрыманы фінансавы вынік кліенту".

Такім чынам, кошт токенаў будзе пацверджаны рэальным коштам акцый і іншых фінансавых актываў, якія знаходзяцца ва ўласнасці capital.com.

Беларуская крыптабіржа: як гэта працуе і якія рызыкі для кліентаў

Крыптабіржа — гэта той жа forex, але з выкарыстаннем тэхналогіі блокчэйн?

І з прававога, і з фактычнага пункту, гледжання крыптабіржа і “Форэкс” — гэта абсалютна розныя паняцці, кажа кіраўнік Currency.com. Ён называе наступныя адрозненні:

  1. Форэкс — гэта гандаль курсамі валют. На крыптабіржы прадаюцца сек'юрыці-токены і крыптавалюты.
     
  2. Здзелка на форэксе — гэта адкрыццё пазіцыі. Купля такенізаванага біржавага актыву — гэта купля токена. Здзелку з форэкса можна толькі закрыць. Такенізаваны біржавы актыў можна прадаць, можна вывесці з біржы, можна перадаць трэцяй асобе. У яго значна больш спосабаў прымянення.
     
  3. Форэкс — гэта гандаль у брокера, у той час як такенізаваныя актывы гандлююцца на крыптабіржы.

“Важна разумець розніцу паміж брокерам і біржай, і чаму гандаль на біржы для кліента больш выгадны і празрысты. Калі кліент гандлюе у брокера, ён бачыць цану пакупкі і продажу толькі гэтага брокера. У кліентаў могуць быць сумневы ў дачыненні да таго, што цана, якую ён плаціць, справядлівая. Цана на біржы вызначаецца заяўкамі вялікай колькасці людзей. На біржы любы кліент можа пакінуць заяўку на куплю або продаж і ўплываць на кошт. [...] У выніку кошт на біржы вызначаюць усе кліенты біржы разам, а у брокера гэта вызначае кампанія, у якой у вас адкрыты рахунак”, — кажа Віктар Пергамент.

Такую свабоду фармулёвак форэкс-кампаніі не могуць сабе дазволіць

У правілах крыптабіржы знайшлі некалькі супярэчлівых пунктаў. Напрыклад, пункт  17.1, дзе пазначаныя правы кампаніі, у тым ліку па замарожванні і канфіскацыі сродкаў кліентаў.

Беларуская крыптабіржа: як гэта працуе і якія рызыкі для кліентаў
Беларуская крыптабіржа: як гэта працуе і якія рызыкі для кліентаў

Яўген Новік, афіцыйны прадстаўнік форекс-кампаніі ТАА "Альпары Еўразія", кажа, што звычайна такія меры прымяняюцца для супрацьдзеяння адмыванню грошай ці фінансаванню тэрарызму:

Калі, напрыклад, адзін з кліентаў здзяйсняе нейкія падазроныя аперацыі ці аперацыі, якія звязаныя з фінансаваннем тэрарызму, ці ён непасрэдна знаходзіцца ў спісе тэрарыстаў, то любая фінансавая арганізацыя ў Беларусі можа, ці ў некаторых выпадках абавязаная, заблакаваць аперацыі і замарозіць грашовыя сродкі да асобнага распараджэння дзяржоргана. Хутчэй за ўсё, яны (Currency.com — Еўрарадыё) гэта мелі на ўвазе, але чамусьці не напісалі, чаму яны гэта зрабілі”.

Сапраўды, пасля запыту Еўрарадыё ў правілах крыптабіржы дадаўся пункт, дзе кампанія патлумачыла прычыны такіх мер: “Мы падазраём легалізацыю даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці, махлярства або любое іншае фінансавае злачынства, у прыватнасці, але не абмяжоўваючыся выпадкамі, калі Вы неаднаразова здзяйсняеце транзакцыі, якія мы лічым падазронымі”.

Беларуская крыптабіржа: як гэта працуе і якія рызыкі для кліентаў

“Мяне больш хвалюе той пункт (3.3(е)). — Еўрарадыё), дзе прапісана, што яны не нясуць ніякай адказнасці за любыя страты, з якімі вы можаце сутыкнуцца, незалежна ад прычын. То бок, што б ні адбылося — у вас скрадуць сродкі ці будзе нейкая тэхнічная памылка — па любой прычыне страты сродкаў вы павінны пагадзіцца з тым, што не маеце прытэнзій”, — кажа Яўген Новік.

Беларуская крыптабіржа: як гэта працуе і якія рызыкі для кліентаў

Такую свабоду фармулёвак форэкс-кампаніі не могуць сабе дазволіць, кажа Яўген Новік. Яны знаходзяцца ў рэестры і рэгулюцца Нацбанкам, таму для іх усталяваны вялікі пералік патрабаванняў і абмежаванняў:

“Усталяваныя, напрыклад, абмежаванні па рызыцы сукупнай адкрытай пазіцыі. То бок кампанія не можа ўзяць на сабе рызык больш, чым у яе ёсць уласнага капіталу — уласных грошай. Ёсць розныя фінансавыя нарматывы, больш за сем: каэфіцыенты ліквіднасці, нарматывы па канцэнтрацыі пазыковага капіталу і гэтак далей. Усё гэта штодзённа кантралюецца форэкс-кампаніямі”.

Пасля выхаду публікацыі прадстаўнікі крыптабіржы звязаліся з рэдакцыяй Еўрарадыё і паведамілі, што ў пункт 3.3 (е) таксама ўнясуць змены: (e) Вы признаете, что наличие токенов на депозитах и торговля ими создает определенные риски безопасности, включая, но не ограничиваясь, различные нарушения безопасности или целенаправленные хакерские атаки. Вы признаете, что Мы не несем ответственности за любые потери, кражи, сбои, нарушения, ошибки, искажения или задержки, с которыми Вы можете столкнуться при торговле через Приложение, за исключением случаев, когда такие потери, кражи, сбои, нарушения, ошибки, искажения или задержки возникли по Нашей вине. 

Крыптабіржу запусцілі, каб выцягнуць прыватныя капіталы з Расіі ў Беларусь у аплату за рэалізацыю Масквой нафтавага манеўра?

У першыя дні працы крыптабіржы пляцоўка атрымала звыш дваццаці тысяч заявак на рэгістрацыю. Праводзіць здзелкі змогуць кліенты як з Беларусі, так і з іншых дзяржаў, акрамя ЗША (з-за нацыянальных забарон) і краін, унесеных у чорны спіс FATF (міжнародная Група распрацоўкі фінансавых мер па барацьбе з адмываннем грошай).

Ходзяць чуткі, што крыптабіржу ў Беларусі запусцілі спецыяльна, каб выцягнуць прыватныя капіталы з Расіі ў Беларусь у аплату за рэалізацыю Расіяй нафтавага манеўра. Ці праўда гэта?

“Гэта абсалютная лухта. Ні мы, ні Рэспубліка Беларусь такой мэты не ставілі. Мы, як бізнес, знаходзімся па-за палітыкай. Але нельга не адзначыць, што з боку карыстальнікаў з Расіі ёсць павышаная цікавасць да нашай пляцоўкі”, — адказвае Віктар Пергамент.

***

Магчымасць стварэння крыптабірж у Беларусі з'явілася ў 2017 годзе пасля прыняцця дэкрэта № 8 кіраўніка дзяржавы "Аб развіцці лічбавай эканомікі". Інвестыцыі Віктара Пракапені і Саіда Гуцырыева ў першую беларускую крыптабыржу склалі сумарна каля 10 мільёнаў долараў. Якая доля інвестыцый належыць кожнай кампаніі, не раскрываецца, гэтак жа, як і ўмовы здзелкі. Па словах прадстаўнікоў біржы, па выніках 2019 года яны разлічваюць атрымаць выручку ў памеры 70 мільёнаў долараў. Плануюць зарабляць на біржавых камісіях, якія складуць ад 0,2 да 1,5% у залежнасці ад аперацыі.

Бухгалтарскі улік токенаў ажыццяўляецца паводле нацыянальнага стандарту "Лічбавыя знакі (токены)", прынятага Міністэрствам фінансаў Беларусі ў мінулым годзе.

А больш важных падзей тыдня ў выніковай праграме ЕЎРАЗУМ:

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі