Беларуская чыгунка просіць дапамогі БРСМ у выгрузцы баласту і сушцы шпалаў

Беларуская чыгунка просіць БРСМ дапамагчы ў працы. У раздзеле “Навука і творчасць” сайту БРСМ маладым вынаходнікам і рацыяналізатарам між іншага прапануецца вырашыць наступныя задачы: паляпшэнне працы хопераў-дазатараў, умацаванне шпалаў, выгрузка мёрзлага баласту, ачыстка канвеерных стужак на драбільна-сартавальных заводах, сушка прасякнутых шпалаў і стварэнне антысептыку для прасякнення шпалаў на заводах.

БРСМ