Беларуская байдарачніца Вольга Худзенка заваявала золата на чэмпіянаце свету
Беларуская байдарачніца Вольга Худзенка заваявала золата на чэмпіянаце свету ў венгерскім Сегедзе. Спартсменка стала найлепшай у байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 500 метраў.
Сёння бронзавы медалі атрымалі Вольга Клімава і Надзея Макарчанка, якія выступалі ў каноэ-двойцы на дыстанцыі 500 метраў.
Раней беларускія весляры заваявалі на першынстве свету 6 медалёў. Цяпер у зборнай 8 узнагародаў — 4 залатыя, 2 срэбраныя і 2 бронзавыя.