Беларускаму Хельсінкскаму камітэту вярнулі памяшканне

Беларускаму Хельсінкскаму камітэту вярнулі памяшканне. Арганізацыі падоўжылі арэнду на адзін год у тым самым офісе і на тых самых умовах. Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміла старшыня БХК Таццяна Процька.

Нагадаем, раней галоўнае гаспадарчае ўпраўленне кіраўніцтва спраў прэзідэнта адмовіла камітэту ў далейшай арэндзе. У мінулы панядзелак арганізацыі давялося пакінуць памяшканне.


Таццяна Процька: “Я была ў кіраўніка гаспадарчага ўпраўлення Міхаіла Бяляева, які падпісаў адпаведную дамову. Я мяркую, што гэта звязана першым чынам з той рэакцыяй міжнароднай супольнасці, якая мела месца ў апошнія дні.

І Еўрасаюз, і Злучаныя Штаты сказалі, што Беларускі Хельсінкскі камітэт, як арганізацыя, якая падтрымлівае сучасную ідэю правоў чалавека, прынятую ў свеце, павінна быць у Беларусі, калі наша краіна дэкларуе прыхільнасць да еўрапейскага шляху развіцця”.


Фота з сайту photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі