Беларускам, якіх шукалі ў Карэліі, давядзецца заплаціць 59 тысяч долараў

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі выставіла рахунак беларускім турысткам, якіх на працягу шасці дзён шукалі ў тайзе. Яны мусяць заплаціць 59 тысяч долараў. Нагадаем, беларускі ўваходзілі ў склад турыстычнай групы, якая сплаўлялася па рацэ. Яны заблукалі ў ноч на 27 ліпеня, калі пайшлі ў лес па ягады. Знайшлі дзяўчат 1 жніўня.

Зараз МНС Расіі чакае аплаты 35 гадзін працы верталёта, выкліканага з Архангельскай вобласці, а таксама працы 17 дэсантнікаў авіялесааховы.

Паводле інфармацыі БелаПАН, прыцягненне да пошукаў спецыялістаў авіялесааховы адбылося пасля гарантый аплаты іх працы з боку мужа адной са зніклых беларусак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі