Беларускага палітуцекача ў Польшчы асудзілі на тры гады

У каментары Еўрарадыё палітуцякач назваў прысуд скандальным.


Андрэй Жукавец: "Суддзя сказаў, што ўсё правільна зрабілі следчыя ў Беларусі. Следчыя ў Беларусі зрабілі доказы такія, як патрэбна, нідзе не было ніякага прымусу, нічога не фальшавалі... І таму ён даў веру гэтым  доказам... Ведаеце, што ён сказаў у прысудзе? Каб у Беларусі ўсе ведалі, што ў Польшчу няма чаго ўцякаць".


Жукавец адзначыў, што ў Беларусі ўжо скончыўся тэрмін даўнасці па тых абвінавачаннях, якія яму выстаўляюць. Тым не менш беластоцкі суд не ўзяў гэтую акалічнасць пад увагу. Палітуцякач мяркуе, што беластоцкі суд быў неаб'ектыўны і паддаўся ўплыву беларускіх уладаў.


Нагадаем, што справа Жукаўца цягнецца ўжо 14 гадоў. Прадпрымальніка, які дапамагаў "Маладому фронту" і быў вымушаны эміграваць, беларускія ўлады вінавацяць у фінансавых махінацыях. Афіцыйны Мінск дамагаецца выдачы палітуцекача на радзіму. Абарона Жукаўца неаднаразова зважала на фальсіфікацыю беларускіх дакументаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі