Беларускага бізнэсоўца ў Латвіі падазраюць у абыходзе санкцый

Рыга 

Рыга  / pixabay.com

У Латвіі накладзены арышт на акцыі кампаніі SIA Nordwoc, якая належыць беларусу Ігару Мядзведзю. Бізнэсоўца падазраюць у абыходзе санкцый, незаконным перамяшчэнні праз мяжу тавараў стратэгічнага значэння. Пра гэта піша Delfi са спасылкай на праграму LTV De facto.

Мядзведзь перабраўся ў Рыгу пасля падзей 2020 года. Яго кампанія займалася аказаннем інжынірынгавых паслуг. Латвійскія СМІ распавядаюць, што SIA Nordwoc спрабавала атрымаць падтрымку агенцтва інвестыцый і развіцця (LIAA). Кампаніі Мядзведзя далі падатковую зніжку ў памеры больш за 20 тыс. еўра па праграме падтрымкі стартапов, але кампанія так і не выканала ўмовы, якія былі заяўлены для атрымання зніжкі. Акрамя таго, агенцтва аплаціла фірме размяшчэнне рэкламы на выставе Smart City Expo ў Барселоне.

Беларускі рэсурс Reform.by нагадвае, што імя Ігара Мядзведзя раней згадвалася ў расследаванні беларускіх журналістаў. Тады ішла гаворка пра пастаўкі на прадпрыемствы беларускага ВПК. Бізнэсоўца звязвалі з Уладзімірам Пефціевым, якога ў прэсе раней называлі адным з "кашалькоў рэжыму Лукашэнкі". Паводле адкрытых звестак, Пефціеў з 2011 года не жыве ў Беларусі. Раней ён быў саўладальнікам ЗАТ "Белтэхэкспарт", кампаніі, якая займалася экспартам беларускіх зброі і вайсковай тэхнікі. Але, па яго заявах, у 2012 годзе ён прадаў сваю долю і "цалкам спыніў свой удзел у дзейнасці названай групы кампаній".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі