Беларускае войска будзе вучыцца змагацца з дэсантамі, расіянаў не запрасілі

Буйнамасштабныя вайсковыя вучэнні пройдуць ў Беларусі 5-10 кастрычніка сёлета. У іх прымуць удзел каля 7,5 тысячы чалавек жаўнераў і афіцэраў, бронетанкавая, авіяцыйная і аўтамабільная тэхніка. Для ўдзелу ў вучэннях будуць прыцягнутыя вайскоўцы запасу.

Прэс-служба
Міністэрства абароны Беларусі паведамляе, што вайскоўцы на тэрыторыі
Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей будуць адпрацоўваць
“супрацьдзеянне десантна-дыверсійным сілам і незаконным узброеным
фармацыям”
напярэдадні і ў час вайны.

У Мінабароны адзначылі, што
сёлета на вайсковыя вучэнні не будуць запрашацца аддзелы расійскага
войска.


Інтэрфакс