Беларуска-расійскія перамовы па нафтапошлінах могуць не адбыцца

Перамовы паміж Беларуссю і Расіяй па экспартных нафтапошлінах на 2016 год могуць не адбыцца. Яны планаваліся на пачатак бягучага года, аднак на сусветным рынку нафты склалася "незразумелая" сітуацыя, кажа намеснік міністра фінансаў Беларусі Дзмітрый Кійко. Паводле яго слоў, пакуль нельга спрагназаваць наступствы яе для краін.

Таму перамовы найхутчэй адкладуць. Кійко мяркуе, што яны могуць прайсці ў першым паўгоддзі 2015 года. Намеснік міністраў падкрэсліў, што пазіцыя Беларусі засталася ранейшай — усе вывазныя мытныя пошліны на нафтапрадукты, вырабленыя з расійскай нафты, павінны залічвацца ў бюджэт нашай краіны, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, для Беларусі гэта было і застаецца балючым пытаннем, паколькі даводзілася пералічваць Расіі мільярды долараў. Падчас падпісання дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза была дасягнутая дамоўленасць, што штогод у беларускі бюджэт будуць паступаць вывазныя мытныя нафтапошліны ў памеры 1,5 млрд долараў. Сёлета яны паступяць у бюджэт у поўным аб'ёме ў сувязі з рэалізацыяй у Расіі так званага "падатковага манёўра" у нафтавай галіне.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі