Беларуска Азаранка ўпершыню ўвайшла ў дваццатку найлепшых тэнісістак свету

18-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўпершыню ўвайшла ў лік найлепшых 20-ці тэнісістак свету ў адзіночным разрадзе і ў дзесятку найлепшых у парным разрадзе.  З 12 траўня ў адзіночным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі спатсменка займае 19-ю пазіцыю (яшчэ на мінулым тыдні яна была 26-й), у парным - 10-ю (раней была 12-я).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі