Беларусаў і расіян затрымалі ў Літве з бракаванымі шэнгенскімі візамі

У Літве затрымалі каля 15 грамадзянаў Расіі і Беларусі, якія мелі шэнгенскія візы, атрыманыя ў пасольстве Грэцыі ў Маскве, піша прыбалтыйская “Камсамолка”. Літоўскія памежнікі  знайшлі ў гэтых візах колькі прыкметаў фальсіфікацыі. Затрыманыя павінны цягам двух дзён пакінуць Літву. Але ж пасольства Грэцыі дало тлумачэнне наконт таго, што частка віз можа выглядаць як падробка, бо дыпмісія атрымала адну партыю бракаваных віз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі