Беларусам забаранілі ездзіць у Славакію па польскіх візах

З 1 чэрвеня грамадзяне краін, што не ўваходзяць у Еўрасаюз не маюць права ўязджаць у Славакію без славацкай візы нават пры наяўнасці віз краін ЕС. Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведамілі ў амбасадзе Славакіі ў Беларусі. Таксама без славацкіх віз забаронена знаходжанне ў Славакіі грамадзянам пры наяўнасці дазволаў на пражыванне, выдадзеных краінамі-ўдзельніцамі ЕС.

Нагадаем, раней беларусы маглі ездзіць у Славакію па шматразовай польскай візе, якая больш чым удвая танней за аднаразовую славацкую. Цяпер маючы шматразовую візу адной з краін-удзельніц ЕС або шэнгенскую візу, беларусы могуць наведаць Славакію толькі транзітам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі