Беларусам, якія едуць ваяваць ва Украіну, пагражае крымінальная адказнасць

Як вядома, дзясяткі беларусаў, у тым ліку і грамадзян нашай краіны, апынуліся ў складзе ўкраінскіх узброеных фармаванняў, якія ваююць супраць тэрарыстаў у Данецкай і Луганскай абласцях. Днямі было заяўлена пра фармаванне на Валыні беларускага атрада "Пагоня". Некалькі беларусаў апынулася на баку тэрарыстаў.

Як інфармуе партал tut.by, у МУС Беларусі адзначаюць, што большасць беларусаў, якія прымаюць удзел у баявых дзеяннях ва Украіне, могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці па артыкуле 133 КК РБ "Наёмніцтва". Пад адказнасць трапляюць і асобы, якія займаюцца вярбоўкай беларускіх грамадзян для ўдзелу ў супрацьстаянні ва Украіне.

Як вядома, беларусы, якія служаць у добраахвотніцкім батальёне "Данбас", хаваюць свае твары пад маскамі, а замест імёнаў і прозвішчаў выкарыстоўваюць "пазыўныя".

Фота Міністэрства абароны Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі