На Валыні заявілі пра фармаванне беларускага атрада "Пагоня"

У Facebook ён напісаў, што ўжо цяпер ва Украіне праходзіць спецыяльную падрыхтоўку група беларусаў-добраахвотнікаў. Паводле Гузя, гэта беларускія нацыяналісты. Украінскі палітык адзначае, што "беларускі аддзел супраціву" пад назвай "Пагоня" будзе сфармаваны ў "найбліжэйшы час". Як мяркуецца, ён зможа ўзяць удзел у антытэрарыстычнай аперацыі ў Данецкай і Луганскай абласцях.

"Без вольнай Украіны не будзе вольнай Беларусі!", — піша Ігар Гузь. У каментары Радыё Свабода ён дадаў, што пакуль беларусаў-добраахвотнікаў не больш за дзясятак чалавек.

Як вядома, беларусы таксама ваююць у складзе ўкраінскага батальёна "Данбас".

На здымку Гузь з адным з беларусаў, які назваўся псеўданімам "Вітушка". Фота — Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі