Беларуса пазбавілі віду на жыхарства за крытыку Літвы

Беларус раскрытыкаваў Літву — і застаўся без ВНЖ

Беларус раскрытыкаваў Літву — і застаўся без ВНЖ / Youtube-канал "Mylimiausia Lietuva"

У Літве пазбавілі віду на жыхарства беларуса, які крытыкаваў краіну ў відэа на Youtube-канале "Mylimiausia Lietuva", піша Delfi.

Хлопец, які жыве ў Літве з 2019 года, у інтэрв'ю сказаў, што прынцыпова не вучыць літоўскую мову, бо яму яна "не патрэбная". Ён назваў літоўскіх палітыкаў дурнямі, казаў пра высокія кошты ў Літве і пра адсутнасць месцаў адпачынку. Таксама ён наракаў, што мясцовыя жыхары разумеюць яго, але не хочуць гаварыць з ім па-руску.

Відэа набрала 40 000 праглядаў. Але 1 сакавіка яно было выдаленае па просьбе самога героя інтэрв'ю. Хлопец сказаў, што ў яго пачаліся праблемы праз ягоныя словы.

Прадстаўнік міграцыйнага дэпартамента Рокас Пукінскас казаў тады, што супраць беларуса пачалі расследаванне.

Падставай для пазбаўлення ВНЖ стала парушэнне працоўнага заканадаўства: хлопец задэклараваў адно месца працы, а насамрэч працаваў у іншым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі