Беларусь засталася на 69-м месцы ў рэйтынгу ФІФА

Новы рэйтынг нацыянальных футбольных зборных Міжнародная федэрацыя футбола апублікавала 9 траўня.

За час, які прайшоў з моманту публікацыі папярэдняга рэйтынгу, беларуская зборная не правяла ніводнага матчу. Пакуль найлепшым для яе з’яўляецца 36-е месца ў рэйтынгу за люты 2011 года.

У еўрапейскім рэйтынгу зборная займае 32-е месца, як і ў красавіку.

Дзясятка лідараў сусветнага футбольнага рэйтынгу сярод нацыянальных зборных выглядае такім чынам:

1. Іспанія — 1538 балаў
2. Нямеччына — 1428
3. Аргенціна — 1292
4. Харватыя — 1191
5. Партугалія — 1163
6. Калумбія — 1154
7. Англія — 1135
8. Італія — 1117
9. Галандыя — 1093
10. Эквадор — 1056.

Наступны рэйтынг апублікуюць 6 чэрвеня, інфармуюць naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі