Беларус, які хаваецца ў амбасадзе Швецыі: У мяне анкалогія

Беларус, які хаваецца ў амбасадзе Швецыі: У мяне анкалогія

Уладзіслаў Кузнечык, які з верасня 2020 года жыве ў амбасадзе Швецыі ў Мінску, заявіў, што ў яго анкалогія (злаякаснае новаўтварэнне лекары выявілі ў 2019 годзе). І кожныя паўгода яму трэба праходзіць абследаванне, паведамляе "Настоящее время". Два разы на год Кузнечыку трэба класціся ў бальніцу і з-за частковай атрафіі глядзельнага нерва, каб не пагоршыўся зрок. "Я магу аслепнуць... на адно вока", — кажа мужчына. Паводле яго слоў, медабследаванне патрэбна і бацьку. Але ўлады Швецыі заявілі, што ў плане меддапамогі нічым не могуць дапамагчы.

Уладзіслаў Кузнечык прызнаецца, што ў яго і бацькі не было мэты атрымаць палітычны прытулак у Швецыі. Яны не думалі, што "рэжым столькі пратрымаецца" і спадзяваліся на перамены ў Беларусі. Ва Уладзіслава ў Беларусі жонка і двое дзяцей. Да пратэстаў мінулага года ён займаўся дробным бізнесам.

Беларусы Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі у 2020-м удзельнічалі ў акцыі салідарнасці ў Віцебску. Калі сілавікі пачалі збіваць 47-гадовага Віталя Кузнечыка, 29-гадовы Уладзіслаў адбіў бацьку ў іх. Мужчынам пагражала крымінальная справа, да шасці гадоў зняволення, і яны ў верасні патрапілі на тэрыторыю амбасады і папрасілі палітычнага прытулку.

У кастрычніку Камітэт супраць катаванняў ААН папрасіў Швецыю не выдаваць віцяблянаў з амбасады, і яны засталіся. Кузнечыкі жывуць у асобным пакоі, у якім ёсць ложкі, душ, прыбірльня, пральная машына і мікрахвалёўка (ежу яны гатуюць самастойна), турнік, штанга, гіры. Пра падзеі ў Беларусі і свеце даведваюцца з дапамогай мабільных тэлефонаў — камп'ютара і тэлевізара няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі