Беларусь выдала агрэман новаму амбасадару ЕС

Беларусь выдала агрэман новаму амбасадару ЕС

Беларусь выдала агрэман новаму амбасадару ЕС (гэта значыць афіцыйны Мінск гатовы прыняць яго), паведамляе тэлеканал АНТ. Ім стане нямецкі дыпламат Дзірк Шубель, які раней неаднаразова наведваў нашу краіну. Ён пачне выконваць свае паўнамоцтвы пасля ўручэння кіраўніку дзяржавы даверчых грамат. Андрэа Віктарын, якая кіравала Прадстаўніцтвам Еўрасаюза ў Беларусі, працягне дыпламатычную працу ў Ерэване.

Дзірку Шубелю 54 гады. Ён працаваў у прадстаўніцтве Еўракамісіі ва Украіне, таксама ўзначальваў прадстаўніцтва ЕС у Малдове. Шубель неаднаразова бываў у нашай краіне ў якасці начальніка аддзела двухбаковых адносін з краінамі Усходняга партнёрства Еўрапейскай службы знешняй дзеянняў. Апошні раз Дзірк Шубель прыязджаў у Мінск год таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі