Беларус вярнуўся з Чэхіі з COVID-19, падарваўся на снарадзе і заразіў медыкаў

Беларус вярнуўся з Чэхіі з COVID-19, падарваўся на снарадзе і заразіў медыкаў

Дальнабойшчык вярнуўся ў Беларусь з Чэхіі з COVID-19, але не ведаў пра гэта. Быў канец зімы. Жыхар Брэстчыны мусіў два тыдні быць у самаізаляцыі, але замест гэтага паехаў на вайсковы палігон, каб збіраць... снарады. І падарваўся там на боепрыпасе. Параненага прывезлі ў траўматалогію Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы, дзе зрабілі аперацыю на пашкоджанай руцэ, піша sb.by.

Мужчыне на ўсялякі выпадак зрабілі тэст на каранавірус. Праз некалькі дзён ён даў станоўчы вынік. Чатыры лекары сталі кантактамі першага ўзроўню. Яны здалі тэсты, якія таксама далі станоўчыя вынікі, але не ва ўсіх. Лекар-траўматолаг-артапед Мікалай Шубук расказвае, што вынікі першых двух тэстаў былі адмоўныя і толькі трэці тэст на каранавірус, які ён здаў на 13-ы дзень, — станоўчы. Лячыўся ён дома. Праз 7 дзён здаў тэст, вынік быў адмоўны. Пасля быў яшчэ адзін і таксама адмоўны. Лекар ужо выйшаў на працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі