Вы тут

Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Барбадасам

Генрыета Элізабэт Томпсан і Валянцін Рыбакоў / mfa.gov.by

Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Барбадасам. Як інфармуе прэс-служба МЗС, адпаведны дакумент падпісалі ў Нью-Ёрку пастаянны прадстаўнік нашай краіны пры ААН Валянцін Рыбакоў і пастаянны прадстаўнік Барбадаса пры той жа арганізацыі Генрыета Элізабэт Томпсан. Яны абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне турызму.

Барбадас — краіна, якая знаходзіцца на астравах на ўсходзе Карыбскага мора, яе насельніцтва налічвае менш за 300 тысяч чалавек (у любым абласным цэнтры Беларусі жыхароў больш). Незалежнасць Барбадасам была аб'яўлена ў 1966 годзе.

Днямі Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Багамскімі Астравамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.