Беларусь у медалёвым заліку Алімпіяды апусцілася на 32-е месца

34 з 302 камплектаў узнагарод разыграна за тры працоўныя дні пекінскай Алімпіяды. Медалі на рахунку спартсменаў 40 краін.
Беларусь займае 32-е месца з адным бронзавым медалём, які 10 жніўня заваявала штангістка Анастасія Новікава ў вагавой катэгорыі да 53 кг.

На першым месцы па-ранейшаму Кітай, які заваяваў 14 узнагарод, 9 з іх — вышэйшага гатунку. На другім месцы — Паўднёвая Карэя, на трэцім — ЗША.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі