Беларусь у гандлі таварамі атрымала дэфіцыт у памеры $2,5 млрд

У студзені-лістападзе 2014 года Беларусь у знешнім гандлі таварамі атрымала дэфіцыт у памеры 2,5 млрд долараў (за аналагічны перыяд 2013 года было 5,2 млрд долараў). У гандлі таварамі з краінамі СНД сальда склалася адмоўнае — 1,9 млрд долараў (у 2013-м — $1,8 млрд). У гандлі з краінамі далёкага замежжа таксама склаўся дэфіцыт — у памеры 0,6 млрд долараў (у 2013 годзе — 3,3 млрд долараў), інфармуе "Інтэрфакс".

У студзені-лістападзе мінулага года Беларусь экспартавала тавараў на $33,8 млрд. Экспарт, у параўнанні з 2013 годам, вырас на 0,4% (у краіны СНД — на 4,8%, у далёкае замежжа — на 8,9%).

Імпарт скараціўся на 6,4% (з краін СНД — на 4%, з краін далёкага замежжа — на 9,8%) і склаў 36,3 млрд долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі