Беларус Сяргей Далідовіч заняў 5-е месца ў алімпійскім лыжным марафоне

Адметна, што пасля 38 кіламетру Далідовіч ішоў 32-м, а на апошняй чвэрці дыстанцыі абагнаў 27 супернікаў.



Яшчэ адзін беларус, Міхаіл Сямёнаў, які быў лідарам у сярэдзіне гонкі, прыйшоў на фініш 17-м. Аляксей Іваноў паказаў 46-ты вынік сярод 64 удзельнікаў.



Медалі ў апошняй лыжнай гонцы Алімпіяды ў Сочы атрымалі расіяне: Аляксандр Лягкоў (“золата”), Максім Вылягжанін (“серабро”), Ілля Чарнавусаў (“бронза”).



Такім чынам, беларусы скончылі сваю праграму выступу на Гульнях-2014. У медальным заліку яны займаюць 8-е месца (5 залатых і 1 бронзавая ўзнагарода).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі