Беларусь стала лідарам ЕАЭС па росце цэн на прампрадукцыю

Выстава беларускай тэхнікі ў Мінску / Ілюстрацыйнае фота infotrans.by

За 9 месяцаў 2022 года цэны на беларускую прамысловую прадукцыю выраслі на 12,7%. Гэта самы высокі паказчык у Еўразійскім эканамічным саюзе. Пра гэта піша "Позірк" са спасылкай на статыстычныя дадзеныя Еўразійскай эканамічнай камісіі.

У Казахстане рост цэн склаў 12,2%, Кыргызстане — 1,7%, у Расіі — 0,4%. У Арменіі прампрадукцыя, наадварот, патаннела — цэны ўпалі на 5,2%. У цэлым па ЕАЭС рост цэн за 9 месяцаў склаў 1,7%.

Мацней за ўсё падаражэла прадукцыя ў апрацоўчай прамысловасці. У Беларусі — на 14,4%. У сярэднім па саюзе рост цэн на яе склаў 3,5%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.