Беларусь прэзентавала заяўку на правядзенне хакейнага чэмпіянату свету-2014

17 сакавіка ў Цюрыху адбылася прэзентацыя беларускай заяўкі на правядзенне чэмпіянату свету-2014 перад заявачным камітэтам Міжнароднай федэрацыі хакею (IIHF).  Падчас прэзентацыі кожны з прадстаўнікоў заявачнага камітэта атрымаў пакет адпаведных дакументаў і інфармацыйных матэрыялаў з адказамі на своеасаблівую анкету з сотні пытанняў: з нагоды арэнаў будучага чэмпіянату свету, мінскіх гатэляў, транспарту ды іншай сталічнай інфраструктуры, а таксама пунктаў, датычных бяспекі, мытнага кантролю і віз.

Канчатковае рашэнне аб выбары краіны-гаспадыні першынства планеты-2014 будзе прынята на кангрэсе IIIHF, які пройдзе 7-9 траўня падчас чэмпіянату свету ў Швейцарыі.

Канкурэнтамі Беларусі за права прыняць чэмпіянат 2014 года з'яўляюцца Чэхія, Венгрыя, Латвія і Ўкраіна. Раней нашая дзяржава падавала заяўкі на правядзенне хакейных планетарных форумаў 2010 і 2013 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі