Беларус правёў адзіночны пікет каля Крамля ў Маскве

Беларус правёў адзіночны пікет каля Крамля ў Маскве

Беларус Дзмітрый Голубеў 21 верасня правёў адзіночны пікет каля Крамля ў Маскве. Як паведамляе ovdinfo.org, ён патрабаваў ад расійскага кіраўніцтва спыніць фінансаванне ўладаў Беларусі. У руках мужчына трымаў плакат з надпісам "Хопіць карміць рэжым Лукашэнкі". На ім быў QR-код, па якім кожны жадаючы мог перайсці на петыцыю супраць уладаў Беларусі.

Голубева затрымала паліцыя, на яго склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Беларуса чакае суд, прызначаны на 23 верасня.

У Дзмітрыя Голубева ёсць жонка і двое дзяцей. Яны беларусы, але жывуць у Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі