Беларусь прадасць Расіі пакет акцый абароннага прадпрыемства

Гэта робіцца для забеспячэння запуску сістэмы экстранага рэагавання пры аварыях "ЭРА-РБ", пішуць расійскія СМІ.



Праект стварэння сістэмы "ЭРА-РБ" у Беларусі можа быць фінансава падтрыманы расійскім бокам. Таму для інвестыцыйнага кантролю унёскаў Расіі плануецца ажыццявіць продаж блакуючага пакета акцый "СКБ Камертон" (25% плюс адна акцыя).



У той жа час, як паведамляе сайт Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Беларусі, “СКБ Камертон” з’яўляецца прадпрыемствам абароннага сектара эканомікі Беларусі. Яно займаецца прыкладнымі даследаваннямі ў галіне навігацыі, распрацоўкай сістэм і сродкаў навігацыі вайсковага і грамадзянскага прызначэння, а таксама вырабляе навігацыйнае абсталяванне спецыяльнага прызначэння.



Фота — vpk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі