Беларусь могуць выключыць са спісу «праблемных краінаў»

Рада па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый мае намер выключыць Беларусь з «чорнага спісу». 18 чэрвеня ў Жэневе будзе разглядацца пытанне аб скасаванні мандата спецыяльнага дакладчыка па Беларусі ААН.
У адпаведнасці з папярэднім кампрамісным рашэннем у справе новага механізма нагляду за захоўваннем правоў чалавека, ён будзе здзяйсняцца перыядычна ў 192 краінах-сябрах Рады.

Раней пад пільным наглядам знаходзіліся 11 краінаў, а сярод іх і Беларусь. Чакаецца, што спецдакладчыкі застануцца ў Самалі, Гаіці, Судане, Бірме, Паўночнай Карэі, Камбоджы, Конга, на палестынскіх тэрыторыях. А вось Беларусь і Куба з гэтага спісу могуць выбыць.

Прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацый ужо заявілі, што Рада ААН можа стаць «бездапаможнай структурай без магчымасці кантраляваць сітуацыю ў праблемных краінах».

Тэлеграф

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі