Беларусь лідзіруе ў СНД па росце беспрацоўя

Беларусь лідзіруе ў СНД па росце беспрацоўя

Беларусь лідзіруе ў Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД) па тэмпах росце афіцыйнага беспрацоўя. Пра гэта сведчаць звесткі Статкамітэта СНД. Яны змешчаныя ў дакладзе аб сацыяльна-эканамічным становішчы краін Садружнасці за першыя тры месяцы бягучага года, інфармуе БелаПАН.

З дакладу вынікае, што за апошнія 12 месяцаў у Беларусі колькасць беспрацоўных павялічылася на 37,1%, у Казахстане — на 23%, у Малдове — на 22,8%, у Арменіі — на 11,5%, у Азербайджане — на 11%, у Расіі — на 6%. Зніжэнне колькасці беспрацоўных адбылося ва Украіне (на 7,7%), Кыргызстане (на 2,1%) і ў Таджыкістане (на 0,6%).

Дапамога па беспрацоўі ў нашай краіне самая нізкая. У Азербайджане яна складае ў эквіваленце 162 долары ЗША за месяц, у Малдове — 69 долараў, ва Украіне — 59 долараў, у Беларусі ж сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі складае 261,3 тысячы рублёў (13 долараў у эквіваленце).

Памер дапамогі па беспрацоўі ў Беларусі складае менш за 20% бюджэту пражытковага мінімуму, у той час як у многіх краінах свету менавіта дапамога з`яўляецца адной з найважнейшых мер падтрымкі людзей у выпадку страты працы, канстатуюць эканамісты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі