Беларусь купляе збожжа ў Расіі ў самы разгар уборачнай кампаніі

У Беларусі сабрана больш за два мільёны тон збожжа. Пра гэта паведамляюць афіцыйныя СМІ.
Як адзначаюць спецыялісты, сёлетнія тэмпы ўборкі ўраджаю значна выйшэйшыя за мінулагоднія. У сярэднім за дзень збіраецца каля 5% збожжавых.

На сённяшні дзень ураджай сабраны ўжо больш чым з 30% плошчаў.

Тым часам, як паведамляе расійскае агенцтва “АграФакт”, днямі на Стаўраполлі пабывала ўрадавая дэлегацыя Беларусі, якая прадстаўляла міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Як адзначае агенцтва, беларусы прыехалі з нечаканай прапановай.

Наша краіна збіраецца набыць у гаспадарак Стаўрапольскага краю Расіі 200 тысяч тон харчовай пшаніцы і 500 тысяч тон фуражнай. І гэта ў разгар нашай уборачнай кампаніі…

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі