Беларусь кажа, што правярае транспарт з Расіі не ў сувязі з "малочнай вайной"

Правядзенне выбарачных праверак аўтамабільнага транспарту, які прыязджае ў Беларусь з Расіі, не звязана з беларуска- расійскім "малочным" канфліктам. Пра гэта "Інтэрфаксу" заявілі міліцыянты Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці, які мяжуе з тэрыторыяй Расіі. У раённым упраўленні міліцыіі паведамілі, што выбарачныя праверкі аўтатранспарту, які прыязджае з Расіі ў Беларусь, былі заўсёды. Міліцыянты дадалі, што татальнага кантролю за прыезным транспартам з боку міліцыі няма. Аўтатранспарт правяраюць на наяўнасць кантрабанды — спіртазмяшчальных вадкасцяў, бензіну і гэтак далей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі