Беларус атрымаў другое “золата” юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па біятлоне
![Беларус атрымаў другое “золата” юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па біятлоне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kryuko_viktar.jpg.webp?itok=lA8h4Rje)
Беларускі біятланіст Віктар Крыўко стаў пераможцам спрынтэрскай гонкі на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў, які праходзіць у славенскай Паклюцы. 19 сакавіка беларус найлепей прайшоў дыстанцыю ў 10 кіламетраў, дапусціўшы па адным промаху на двух агнявых рубяжах.
Ён паказаў вынік 25 хвілінаў 08,0 секунды.
Для Крыўко гэта другая залатая ўзнагарода на сёлетнім кантынентальным першынстве. Раней ён перамог у індывідуальнай гонцы на дыстанцыі 15 кіламетраў з чатырма агнявымі рубяжамі.
Юніёрскае першынство Еўропы ў Паклюцы завяршыцца 20 сакавіка гонкамі пераследу ў жанчын і мужчын, перадае БЕЛТА.