Беларусь абыграла Латвію на хакейным “Еўрачэленджы”
![Беларусь абыграла Латвію на хакейным “Еўрачэленджы”](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hockey_zbornaja_2.jpg.webp?itok=rm-ka3_W)
Зборная Беларусі па хакеі перамагла Латвію ў матчы Еўрапейскага хакейнага выкліку (“Еўрачэлендж”). Сустрэча прайшла 14 красавіка ў Рызе і скончылася з лікам 3:1 на карысць беларусаў.
У нашай камандзе шайбамі адзначыліся Артур Гаўрус, Сяргец Касціцын і Андрэй Сцяпанаў.
Другі матч з латвійцамі зборная Беларусі згуляе сёння, 15 красавіка. Ён таксама пройдзе ў Рызе.
Нагадаем, што 8 і 9 красавіка нашы хакеісты гулялі ў рамках “Еўрачэленджу” з камандай Францыі. Абодва матчы прайшлі ў Гродне і скончыліся з лікам 2:1 і 8:1 на карысць беларусаў.