Беларусь абмяжуе ўвоз птушкі з рэгіёнаў Украіны, Аўстрыі і Румыніі

Беларусь абмяжуе ўвоз птушкі з рэгіёнаў Украіны, Аўстрыі і Румыніі

Беларусь з 3 снежня часова абмяжоўвае ўвоз птушкі з рэгіёнаў Украіны, Аўстрыі і Румыніі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

 Прычына такога рашэння — інфармацыя Міжнароднага эпізаатычнага бюро (МЭБ) пра выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып на тэрыторыі Херсонскай вобласці Украіны, зямель Верхняя Аўстрыя і Зальцбург Аўстрыі, Паўднёва-ўсходняга рэгіёну Румыніі.

Уводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтых рэгіёнаў жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, дзікіх, заапаркавых і цыркавых адчувальных жывёл, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу ды іншых прадуктаў перапрацоўкі курынага яйка, а таксама пуху і пяра, кармоў і кармавых дабавак з птушкі, паляўнічых трафеяў і некаторага абсталявання. Адначасова адмяняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз у Беларусь гэтых тавараў з названых регіёнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі