Беларусь 20-х vs Польшча 80-х: параўноўвае палітолаг Пётр Рудкоўскі

Што супольнага ў Беларусі і Польшчы? / istorik.net
Што супольнага ў Беларусі і Польшчы? / istorik.net

Еўропа перафарматуе палітыку ў дачыненні да Беларусі, адчуўшы пагрозу для стабільнасці ў рэгіёне, кажа ў эфіры Еўрарадыё акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі.

Аднак пакуль гэта гіпатэтычны сцэнар, падкрэслівае палітолаг.

— Усё часцей заўважаю, што беларусы праводзяць паралелі з кейсам Польшчы, калі адбылася беспрэцэдэнтная кансалідацыя грамадства, — кажа суразмоўца Еўрарадыё.

Ён лічыць, што, хоць у Польшчы рэакцыя на паўстанне апазіцыі была мякчэйшая, актыўная частка грамадства на некалькі гадоў "сышла на кухні".

— Гэта характэрна для чалавечай прыроды. У людзей ёсць сем'і, ёсць страхі перад будучыняй, ёсць элементарны інстынкт самазахавання. Але мы бачым, у тым ліку на прыкладзе Польшчы, што ў доўгатэрміновай перспектыве гэта не працуе. Пагаршаецца эканамічная сітуацыя. Павялічваецца няўпэўненасць у тых, хто трымае ўладу.

Глядзіце поўнае інтэрв'ю з Пятром Рудкоўскім на відэа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі